Мэта дзейнасці кабінета беларускай мовы і літаратуры на 2019/2020 навучальны год – стварэнне аптымальных умоў для рэалізацыі адукацыйных запытаў вучняў, якаснага развіцця навучання і выхавання па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
Задачы:
-
ствараць спрыяльныя ўмовы для навуковай арганізацыі працы настаўніка і вучняў пры захаванні іх здароўя, павышэння метадычнага ўзроўню выкладання роднай мовы і літаратуры;
-
фарміраваць тэарэтычныя веды і практычныя ўменні і навыкі на аснове авалодання навучэнцамі маўленчымі паняццямі, спосабамі выражэння думкі ў вуснай і пісьмовай форме; уменні ствараць самастойныя звязныя выказванні разнастайных стыляў, тыпаў і жанраў мовы;
-
садзейнічаць развіццю ў вучняў інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры, нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, выхаванню самапавагі, любові да беларускага слова;
-
фарміраваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, чытацкія інтарэсы, развіваць эстэтычны густ;
-
працягваць работу па выяўленні адораных вучняў, развіцці іх акадэмічных і творчых здольнасцей, педагагічным суправаджэнні з мэтай выніковага выступлення на прадметных алімпіядах і ў творчых конкурсах.