top of page

1. Агульныя палажэнні:

1.1 Загадчыкам вучэбнага кабінета назначаецца адзін з найбольш кваліфікаваных настаўнікаў.

1.2 Загадчык вучэбнага кабінета назначаецца загадам дырэктара школы, працуе пад непасрэдным кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

1.3 Загадчык кабінета ў сваёй дзейнасці кіруецца:

   - законам Рэспублікі Беларусь “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”;

   -правіламі ўнутранага распарадку школы;

   -дадзеным палажэннем.

1.4 Матэрыяльная адказнасць за зберажэнне матэрыяльных каштоўнасцей ускладваецца на загадчыка кабінета.

1.5 Адміністрацыя разам з ПК праводзіць агляды кабінетаў два разы ў год.

2. Мэта дзейнасці:

2.1 Мэтай дзейнасці вучэбнага кабінета з’яўляецца стварэнне інфармацыйнай, дыдактычнай, метадычнай базы для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, стварэнне ўмоў для ўдасканальвання прафесійнай кваліфікацыі настаўнікаў.

3. Змест дзейнасці:

3.1 Здзяйсненне арганізацыйнай, метадычнай дыдактыка – псіхалагічнай дапамогі настаўнікам-прадметнікам у навуковай арганізацыі працы, ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, у развіцці педагагічнай творчасці з мэтай павышэння якасці адукацыі школьнікаў па прадмеце.

3.2 Папаўненне кабінета неабходнымі вучэбнымі дапаможнікамі, метадычнай літаратурай для арганізацыі адукацыйнага працэсу па прадмеце.

3.3 Работа па набыццю і стварэнню раздатачнага, дыдактычнага, нагляднага матэрыялу.

3.4 Падбор і сістэматызацыя тэматычных распрацовак, паўрочных планаў, матэрыялаў з вопыту работы, арганізацыя выстаў.

3.5 Арганізацыя работы з вучнямі па прадмеце з мэтай развіцця пазнавальных інтарэсаў, развіцця здольнасцей вучняў.

3.6 Вядзенне маніторынгу вучэбных дасягненняў па прадмеце.

4. Загадчык кабінета абавязаны:

4.1 Прымаць меры, накіраваныя на забеспячэнне кабінета неабходным абсталяваннем, вучэбна-метадычнымі комплексамі, літаратурай, згодна вучэбных праграмм.

4.2 Трымаць кабінет у адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі.

4.3 Складаць план работы кабінета на вучэбны год, перспектыўны план развіцця кабінета, весці кантроль за выкананнем плану.

4.4 Забяспечваць належны догляд за маемасцю кабінета.

4.5 Забяспечваць своечасовае спісванне ва ўстаноўленным парадку прыйшоўшага ў непрыгоднасць абсталявання, вучэбных комплексаў, матэрыялаў.

4.6 Арганізоўваць пазакласную работу па прадмеце (работу гурткоў, правядзенне мерапрыемстваў, конкурсаў, алімпіяд, прадметных тыдняў).

4.7 Праводзіць работу па стварэнні банка дадзеных:

а) інавацыйных тэхналогій;

б) адораных вучняў і іх творчых работ.

5. Загадчык кабінета мае права:

5.1 Далучаць настаўнікаў   і вучняў да работы па стварэнні вучэбна-метадычных комплексаў.    

5.2 Далучаць настаўнікаў да правядзення пазакласнай работы па прадмеце.

5.3 Ставіць перад адміністрацыяй пытанне па паляпшэнні работы кабінета, удасканальванні яго матэрыяльнай базы.

5.4 Выходзіць з хадатайніцтвам перад адміністрацыяй аб заахвочванні асобных вучняў.

5.5 Па выніках агляду-конкурсу атрымліваць заахвочванні ў выглядзе грашовых прэмій асабіста для развіцця кабінета.

Акт-дазваленне на эксплуатацыю кабінета беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна”

 

Мы, ніжэй падпісаныя: дырэктар школы А.А Пятрова, загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Э.У. Урублеўская, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Р.А. Трацяк, старшыня прафкама А.А. Карабанаў, склалі сапраўдны акт пра тое, што:

  1. кабінет беларускай мовы і літаратуры размешчаны на чацвёртым паверсе, плошчай 62,8 м2, разлічаны на 30 працоўных месцаў. Цеплавы рэжым і асветленасць працоўных месцаў адпавядае нормам. Вентыляцыя натуральная;

  2. абсталяванне кабінета №433 дапоўнена матэрыяламі, неабходнымі для эфектыўнай работы;

  3. маецца раздатачны і дэманстрацыйны матэрыял, стэнды, тэлевізар, персанальны камп’ютар, відэакамера.

Кабінет беларускай мовы і літаратуры да новага навучальнага года падрыхтаваны і адпавядае нормам працы, правілам ТБ і вытворчай санітарыі.

 

 

Дырэктар школы                                                                                                            А.А.Пятрова

Загадчык кабінета                                                                                                         Э.У.Урублеўская

Настаўнік бел. мовы і літаратуры                                                                                 Р.А.Трацяк

Старшыня прафкама                                                                                                     А.А.Карабанаў

Савет кабінета

Урублеўская Э.У. – загадчык кабінета, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Трацяк Р.А. – настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Булаш Дар’я – вучаніца Х “А” класа.

Кавальчук Дар’я – вучаніца Х “А” класа.

 

Пры абсталяванні кабінета беларускай мовы і літаратуры былі ўлічаны наступныя ўмовы:

•        адпаведнасць зместу сучасных праграм, вучэбных планаў і падручнікаў,

•        наяўнасць наглядных дапаможнікаў, тэхнічных сродкаў навучання,

літаратуры для навучальна-выхаваўчай працы, інфармацыйна-даведачнай літаратуры, матэрыялаў па краязнаўстве, сумежных відах мастацтва і інш.

Правілы паводзін вучняў у кабінеце

1.      Кабінет адкрываецца за 10 мінут да пачатку заняткаў.

2.      Дзяжурныя вучні павінны падрыхтаваць дошку да пачатку ўрокаў.

3.      На перапынку заходзіць у кабінет неабходна за 3 мінуты да пачатку ўрока, ставіць на бязгучны рэжым мабільныя тэлефоны і змяшчаць іх у спецыяльнай скрыні згодна з рэестравым нумарам.

4.      Рыхтаваць вучэбнае месца, раскладаць школьныя прыналежнасці  неабходна да званка на ўрок.

5.      У кабінеце забараняецца прымаць ежу, на ўроках карыстацца сродкамі мабільнай сувязі, парушаць працоўную дысцыпліну, пакідаць рабочае месца без дазволу настаўніка.

6.      Вучні пасля ўрока павінны прыбраць свае рабочыя месцы і пакінуць кабінет чыстым.

7.      Вучні абавязаны выконваць патрабаванні тэхнікі бяспекі і правілы карыстання кабінетам, беражліва адносіцца да мэблі, абсталявання, не дапускаць іх пашкоджання.

8.      Вучні абавязаны прымаць меры па эканоміі электраэнергіі, цяпла (у час ацяпляльнага сезону).

9.      Настаўнік і вучні павінны сачыць за выкананнем у кабінеце санітарна-гігіенічных нормаў.

10.    У кабінеце забараняецца бегаць, карыстацца без дазволу настаўніка электрапрыборамі.

11.    Пасля ўрокаў абавязкова праводзіцца вільготная ўборка.

12.    Раз у чвэрць вучням замацаванага за кабінетам класа неабходна праводзіць генеральную ўборку.

Палажэнне аб вучэбным кабінеце

bottom of page