top of page

       У мінулым навучальным годзе работа кабінета беларускай мовы і літаратуры была накіравана на вырашэнне наступных задач:

  • ствараць умовы для сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў на ўроках і  пазаўрочных занятках;

  • арганізаваць работу па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінета, яго мастацка-эстэтычным афармленні для забеспячэння высокага ўзроўню выкладання прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, развіцця  акадэмічных і творчых здольнасцей вучняў, фарміравання іх нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці;

  • забяспечыць якаснае педагагічнае суправаджэнне адораных вучняў.


     Кабінет беларускай мовы і літаратуры адпавядае санітарна-гігіенічным патрабаванням: асвятленне кабінета дастатковае, выконваецца паветрана-цеплавы рэжым, абсталяванне ў кабінеце размешчана ў адпаведнасці з нормамі. Усё гэта спрыяе эфектыўнасці правядзення ўрокаў, павышэнню якасці ведаў вучняў.

     У добрым стане знаходзіцца мэбля: вучнёўскія сталы і крэслы, дошка, стол настаўніка. Памяшканне светлае, утульнае, прасторнае, што стварае спрыяльную атмасферу для працы настаўніка і вучняў.

     У мэтах рэалізацыі праекта “Літаратурны Гродна” былі прадпрыманы наступныя дзеянні:

  • набыццё тэлевізара, сістэмы яго падключэння да ПК, відэакамеры;

  • арганізаваны мастацкі роспіс сцяны “Гістарычны цэнтр Гродна”, аздабленне сцяны, выступа і кутка “Нашы лепшыя дасягненні” дэкаратыўным каменем;

  • распрацоўка дызайну і набыццё стэндаў “Літаратурны Гродна ўчора”, “Літаратурны Гродна сёння”, “Літаратурны Гродна заўтра”;

  • мастацкае выкананне партрэтаў гродзенскіх пісьменнікаў, афармленне матэрыялаў пра гродзенскае аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, запаўненне рубрык стэнда, прысвечанага дзейнасці літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон”;

  • падрыхтавана і пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі выстава кніг гродзенскіх пісьменнікаў і краяведаў з іх уласнымі подпісамі;

  • 22.11.2018 года праведзена ўрачыстае адкрыццё кабінета-музея “Літаратурны Гродна”;

  • распрацаваны тэкст экскурсіі па кабінеце-музеі, падрыхтаваны з ліку вучняў ІХ “А” класа экскурсаводы;

  • аформлены альбом для водгукаў наведвальнікаў кабінета-музея;

  • наладжаны штогадовы выпуск альманаха “Альшанскі перазвон” і яго прэзентацыя з запрашэннем членаў сямей аўтараў твораў і малюнкаў, настаўнікаў, зацікаўленых вучняў, пісьменнікаў-аматараў і членаў Гродзенскага аддзялення ГА “СПБ”;

  • наладжана цеснае супрацоўніцтва ўдзельнікаў школьнай літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон” з членамі Гродзенскага аддзялення ГА “СПБ” (наведванне заняткаў літаратурнай школы і пасяджэнняў грамадска-дыскусійнага клуба “Словадром”, змяшчэнне літаратурных твораў перазвонаўцаў на сайце аддзялення ў рубрыцы “Зялёны радок” http://pisateli.by/зялены_радок/dzezi.html)

   

   Кабінет з’яўляецца базай для збору і афармлення экспанатаў для школьнай адкрытай этнаграфічнай экспазіцыі “Святло роднай хаты”, а таксама падрыхтоўкі экскурсаводаў з ліку вучняў ІХ-х класаў па побытавым і ткацкім кутах з мэтай азнаямлення вучняў і гасцей школы з гісторыяй побыту беларускага сялянства і ткацкай справы.

   У мэтах умацавання і папаўнення каталогу метадычных і дыдактычных матэрыялаў кабінета набыта наступная навукова-метадычная літаратура:

  • планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове і літаратуры ў 5, 6, 10, 11 класах,

  • КТП па беларускай мове і літаратуры для 5, 6, 9 класаў,

  • кантроль ведаў па беларускай літаратуры (літаратурныя дыктанты) для 11 класа; 

  • ксеракопія кнігі У.Куліковіча “Шлях да поспеху” па падрыхтоўцы да алімпіяды.

 

  Падрыхтаваны электронны каталог партрэтаў і фотаздымкаў беларускіх пісьменнікаў, асветнікаў, музычных калектываў, мастакоў і іх работ. Папоўнена аўдыятэка і медыятэка кабінета новымі матэрыяламі. Сумесна з вучнямі былі падрыхтаваны тэсты для правядзення прамежкавага і выніковага кантролю ў 5-9 класах.

   У мэтах паспяховай падрыхтоўкі да прадметных алімпіяд быў сабраны і  сістэматызаваны цэлы шэраг матэрыялаў: комплексныя работы ўсіх этапаў рэспубліканскай алімпіяды за апошнія  4 гады, тэмы і ўзоры вусных выказванняў, водгукаў на мастацкія творы, метадычныя рэкамендацыі вядомых моваведаў і літаратуразнаўцаў А.В. Руцкай, М.У. Грынько, С.М.Тарасавай і інш.

   У мэтах задавальнення запытаў і пашырэння інтарэсаў школьнікаў да прадмета на базе кабінета на працягу навучальнага года праводзілася пэўная пазакласная работа. З вучнямі былі арганізаваны індывідуальныя, групавыя, калектыўныя формы пазакласнай дзейнасці. Сярод індывідуальных форм работы шырока выкарыстоўваліся пазакласныя чытанні, падрыхтоўка паведамленняў, рэфератаў. Вучням прапаноўваліся матэрыялы папкі “Навуковая арганізацыя працы па мове і літаратуры” для розных відаў разбору, напісання сачынення, эсэ, рэферата, аналізу верша і інш.

   На базе лабарантскай кабінета ў мэтах павышэння ўзроўню адукацыі  сістэматычна праводзіліся групавыя факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя і платныя  заняткі для вучняў 5, 6, 8, 9 класаў. Для арганізацыі работы па ліквідацыі прабелаў у ведах шырокай папулярнасцю сярод вучняў 5 класаў пры вывучэнні арфаграфіі і 9 класаў падчас паўтарэння карысталіся так званыя даведачныя карты па розных правілах беларускага правапісу (колькасць іх папоўнілася ў мінулым годзе) у папяровым і электронным варыянтах. Апошнія прымацоўваюцца ва ўкладку “Дамашняе заданне”, і вучні могуць карыстацца імі дома.  

   Сярод калектыўных мерапрыемстваў на базе кабінета неабходна адзначыць квест-гульню “Родная мова – цікавая мова” (Трацяк Р.А.) у рамках прадметнага тыдня, ушанаванне Каляды (Скрыпко Г.М.).

  У рамках школьнага фестывалю педагагічнага майстэрства на базе кабінета быў праведзены адкрыты ўрок па беларускай літаратуры “Янка Купала. Паэма “Бандароўна” (Урублеўская Э.У.).

   На працягу года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры працавалі  выставы творчых работ вучняў (сачыненняў, рэфератаў), тэматычныя  выставы “Гродна ў кнігах і паштоўках”, “Пісьменнікі пра ваеннае ліхалецце”, “Пра нас у перыёдыцы”.

   З мэтай захавання мэблі, стэндаў, іншых элементаў дэкору, утрымання кабінета ў чысціні і парадку была распрацавана памятка “Правілы паводзін ў кабінеце”.

   Работа з адоранымі ў кабінеце  на працягу года мела свае станоўчыя вынікі:

  • лістапад 2018 года – дыпломы І і ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (Піліпчык Дар’я, Булаш Дар’я – ІХ “А”);

  • студзень 2019 года – дыплом ІІ ступені ў ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (Піліпчык Дар’я, ІХ “А”);

  • сакавік 2019 года – дыплом ІІІ ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (Піліпчык Дар’я, ІХ “А”);

  • май 2019 года – дыплом ІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (Паўлючук А., ІХ “Б”).

 

   Разам з тым у рабоце кабінета беларускай мовы і літаратуры маецца рад нявыкарыстаных рэзерваў і магчымасцей. У наступным навучальным годзе неабходна прадоўжыць работу па камплектаванні кабінета вучэбным абсталяваннем. Больш увагі неабходна надаваць стварэнню ўмоў для максімальнага задавальнення запытаў вучняў з улікам іх індывідуальных здольнасцей і магчымасцей.

Аналіз дзейнасці кабінета за 2018/2019 навучальны год

bottom of page